Накануне Всемирного дня борьбы со СПИДом В Гродно прошёл круглый стол
01.12.2022За 10 месяцаў бягучага года ў вобласці зарэгістравана 57 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, што на 6 больш, чым летась. Прычына 80% з агульнага ліку заражэнняў – палавы шлях. Гэтыя і іншыя актуальныя лічбы сатыстыкі былі ўзгаданы пад час круглага стала, які прайшоў напярэдадні 1-га снежня - Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Дэвіз мерапрыемства ў гэтым годзе “Задумайся сёння, каб не было позна заўтра”. За час з моманту з’яўлення ВІЧ-інфекцыі ў нашым рэгіёне зарэгістравана 1476 выпадкаў. Як прагучала на мерапрыемстве, зараз у рэгіёне пражываюць 1056 чалавек хворых на ВІЧ. Сацыяльны статус наступны: амаль 37% людзі, без вызначанай дзейнасці, 31% - працоўныя, 17% - асобы, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Асноўным шляхам выяўлення захворвання, сведчаць спецыялісты, застаецца тэсціраванне. Прайсці яго можна ў вызначаных месцах, так званых пунктах, размешчаных у Гродне і Лідзе. Акрамя даследавання тут прапануюць сродкі індывідуальнай абароны і іншую неабходную дапамогу.
источник: