Мирская поликлиника после масштабной реконструкции открылась в здании Мирской больницы

21.09.2022

Поликлиника открылась 16 сентября.

16 верасня, напярэдадні вялікага дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства, жыхары і госці г.п. Мір сталі сведкамі важнай падзеі. Для больш камфортнага абслугоўвання насельніцтва зноў адчыніла свае дзверы ўстанова аховы здароўя «Мірская гарадская паліклініка», але цяпер — у памяшканні Мірскай бальніцы. Гэта стала вынікам працы вялікай колькасці людзей: будаўнікоў, медыкаў і кіраўнікоў.

мир1.jpg

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ Данута Скварада, старшыня СВК «Жухавічы» Дзмітрый Янкоўскі, дырэктар ўстановы «Музей “Замкавы комплекс Мір» Аляксандр Лойка.

Генадзій Шатуеў у сваім выступленні адзначыў:

— Прыемна, што мы ўвялі ў эксплуатацыю гэтае памяшканне да Дня народнага адзінства. Думаю тое, што мы зрабілі, будзе ацэнена нашымі грамадзянамі. Усё робіцца для камфорту насельніцтва.

мир4.jpg

Аляксандр Шкадаў нагадаў прысутным, што сацыяльная сфера, у прыватнасці ахова здароўя, заўжды была прыярытэтным накірункам развіцця дзяржавы, і дадаў:

— Я жадаю, каб людзі, якія будуць звяртацца ў гэтую паліклініку, адчувалі сябе ўтульна, камфортна, а супрацоўнікі гэтай установы заўжды аказвалі якасную і своечасовую дапамогу.

мир5.jpg

Са словамі падзякі за дапамогу звярнулася да прысутных Данута Скварада:

— Так, было шмат працы. Пастараўся калектыў пад чулым кіраўніцтвам загадчыка Мірскай гарпасялковай бальніцы Жанны Станіславаўны Брант. Быў створаны ўнікальны комплекс для аказання медыцынскай дапамогі, пачынаючы ад першаснай меддапамогі на амбулаторным этапе як для дарослых, так і для дзяцей. Пры гэтым прадугледжана размеркаванне патокаў пацыентаў. Тут жа размешчаны пункт хуткай неадкладнай дапамогі, што дазваляе своечасова дастаўляць пацыентаў на раённы ці абласны ўзроўні для аказання спецыялізаванай дапамогі. У гэтым будынку маецца стацыянар, у тым ліку медыка-сацыяльныя койкі. Разгорнута аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі для правядзення аднаўленчага лячэння пацыентаў, якія маюць такую патрэбу. У паліклініцы магчыма правядзенне ў поўным аб’ёме функцыянальных і лабараторных даследаванняў. Установа абсталявана двума апаратамі ўльтрагукавога даследавання, апаратамі для правядзення спіраграфіі, электракардыёграфамі, лабараторыяй з сучасным абсталяваннем і рэактывамі ў дастатковай колькасці. У паліклініцы працуюць педыятр, стаматалагічны кабінет, два ўрача агульнай практыкі, акушэрка, дзённы стацыянар на 6 ложкаў, працэдурны кабінет, абноўлена рэгістратура. Набыты тры камп’ютары для трох працоўных месцаў урачоў-спецыялістаў, яны падключаны да воблачных тэхналогій, што дазваляе весці электронную амбулаторную картку. Гэта зручна для ажыццяўлення запісу да ўрачоў-спецыялістаў раённай паліклінікі. На рэканструкцыю дадзенага аб’екта затрачана 100 тысяч рублёў з раённага бюджэту, а таксама сродкі спонсараў, якімі выступілі СВК “Жухавічы”, іншыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, а таксама ўстанова “Музей “Замкавы комплекс “Мір”.

мир6.jpg

Жанна Брант расказала, што перанесці паліклініку ў новы будынак вырашылі, бо старое памяшканне было нязручным для пацыентаў. Напрыклад, яно не было прыстасавана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ім было нязручна падымацца на другі паверх. У жыхароў Міра ўзнікалі цяжкасці пры праходжанні медкамісіі: аналізы і ЭКГ праводзіліся ў бальніцы, а вынікі выдаваліся ў паліклініцы. Цяпер усе неабходныя даследаванні можна прайсці ў адным памяшканні, што значна павышае зручнасць для пацыентаў.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Данута Скварада і Жанна Брант правялі для гасцей невялікую экскурсію па новым памяшканні. Генадзій Шатуеў адзначыў, што ў Міры створана паліклініка, якая па якасці абсталявання не саступае еўрапейскім.

мир14.jpg
 
источник: http://www.polymia.by

Другие новости: