Новый аппарат ИВЛ для инфекционной больницы

03.12.2021

 

Новы апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх для Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы набыты і перададзены ў рамках акцыі "Белая Русь - медыкам". Такім чынам прадстаўнікі аб'яднання выказалі падзяку тым, хто кожны дзень змагаецца за жыццё і здароўе жыхароў Прынемання. Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх - адно з самых каштоўных і эфектыўных абсталяванняў, актуальных у барацьбе з COVID-19, падкрэсліваюць спецыялісты. На дадзены момант у абласной інфекцыйнай бальніцы на лячэнні знаходзяцца 100 пацыентаў з кавіднай пнеўманіяй. 

источник: https://www.tvgrodno.by

Другие новости: